Трэці дзень запар у Беларусі сіноптыкі выпускаюць штармавое папярэджанне


Белгідрамет на сваім сайце апублікаваў сёння папярэджанне аб «неспрыяльных гідраметэаралагічных з’явах». Уначы ў панядзелак у Менскай і Віцебскай вобласцях чакаецца снегапад, а на поўначы краіны – моцны вецер.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: МНС Беларусі

Паводле звестак сіноптыкаў, парывы ветру будуць сягаць 15 – 20 метраў на секунду.

Як папярэдзілі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, моцны снег і вецер, што чакаюцца ў некалькіх рэгіёнах 16 студзеня, могуць прывесці да падзення дрэваў, парушэння электразабеспячэння, абрушэнню слаба ўмацаваных канструкцыяў і павелічэння колькасці ДТЗ.

Раней Белгідрамет распаўсюдзіў штармавое папярэджанне аб тумане на 14 і 15 студзеня. Бачнасць – не болей за 500 метраў. Праз гэта верагодныя цяжкасці ў руху транспарту і павелічэнне колькасці ДТЗ, адзначылі ў МНС.

Hавiны
Чацвёрты дзень запар у Беларусі рэкордна цёплае надвор’е, але неўзабаве рэзка пахаладае
2023.01.04 13:03

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў