У Шчучыне затрымліваюць за абразу памерлага міліцыянта


Сілавікі пачалі затрымліваць людзей, якія напісалі каментары з нагоды смерці намесніка начальніка Шчучынскага РАУС Сяргея Асавіка, які памёр на працоўным месцы, піша «Hrodna.life».

Намеснік начальніка Шчучынскага РАУС Сяргей Асавік (злева), які раптоўна памёр на працоўным месцы.
Фота: dzyannica.by

Праўладныя каналы напісалі пакуль пра аднаго затрыманага, але адзначылі, што такі каментар быў не адзіны.

Затрыманы – 42-гадовы мужчына, у якога шэсць судзімасцяў, у тым ліку за забойства. Затрыманне праводзілася супрацоўнікамі ГУУБ МУС Гарадзенскай вобласці.

Затрыманы за каментар. Крыніца фота: Hrodna.life

 

Намеснік начальніка Шчучынскага РАУС падпалкоўнік Сяргей Асавік памёр на працоўным месцы 29 лістапада 2023 года, дактары не змаглі выратаваць ягонага жыцця.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2021 года за каментары ў інтэрнэце з нагоды смерці супрацоўніка КДБ Федасюка падчас штурму кватэры Андрэя Зельцара былі арыштаваныя каля 200 асобаў, многія з іх атрымалі рэальныя тэрміны.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў