Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» запрашае на паказ у Вільні


9-ы Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» запрашае 16 снежня на паказ фестывальных фільмаў і сустрэчу з аўтарамі ў Вільні.

Абвестка паказу Фестывалю беларускага кіно «Bulbamovie» у Вільні.
Фота: bulbamovie.wordpress.com

Паказ навінак беларускага незалежнага кіно і абмеркаванне яго з аўтарамі пройдзе 16 снежня а 17:00 па адрасе Karmelitų g. 5 у «CreateCulture Space». Уваход бясплатны, але неабходная рэгістрацыя па спасылцы.

У праграме паказу незалежнае ігравое беларускае кіно

  • «Бусел», рэжысёр Януш Гаўрылюк, 18 хв. | 2023 г.
  • «Матузкі» рэжысёр Павел Нядзведзь, 9 хв | 2022 г.
  • «Усё нармальна», рэжысёр Антон Жук, 15 хв. | 2022 г.
  • «Замарозка», рэжысёрка Вольга Загароднікава, 5 хв.| 2023 г.
  • «Начная размова», рэжысёр Мацвей Мычко, 16 хв. | 2022 г.
  • «Партал», рэжысёр Слуп Ахвяравальны, 6 хв. | 2023 г.
  • «Кроў і караоке», рэжысёр Юрый Сямашка, 11 хв. | 2023 г. (anima)
  • «Апошняя начная змена», рэжысёр Максім Швед, 20 хв. | 2023 г. (mix)

Хранаметраж паказу 100 хвілін.

Таксама ў праграме сустрэча з аўтарамі фільмаў. А пасля – прэм’ера фільму, пра які гледачы даведаюцца толькі на месцы.

Партнёры івэнту: «Belsat TV» і «Belsat Doc».

Інтэрв’ю
«Беларусы нагледзеліся ўжо фільмаў аб пратэстах». Дырэктар фестывалю «Bulbamovie» пра тое, чаго прагне беларускі глядач
2023.11.19 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў