Перад прысудам у «справе Ціханоўскага» затрымалі журналіста Гатоўчыца, аштрафавалі на Br 580


Яшчэ адзін журналіст, Яўген Меркіс, не выходзіць на сувязь.

Абноўлена. Яўгена Меркіса вечарам вызвалілі пасля «прафілактычнай гутаркі».

Анатоль Гатоўчыц. 2016 год.
Фота: радыё «Свабода»

Жонка гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца паведаміла радыё «Свабода» аб затрыманні ейнага мужа 14 снежня каля ізалятару, дзе праходзіў суд у «справе Ціханоўскага». Каля 10 раніцы Гатоўчыц патэлефанаваў жонцы і паведаміў, што яго затрымалі – нібыта за маску з надпісам «За свабодныя выбары».

Гомельскі журналіст, калега затрыманага, напісаў у сваіх сацсетках, што Гатоўчыца аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (580 рублёў) за «несанкцыянаванае пікетаванне» праз гэтую маску.

71-гадовы Анатоль Гатоўчыц працаваў на радыё «Свабода», апошнім часам супрацоўнічаў з газетай «Народная воля».

У дзень абвяшчэння выраку ў «справе Ціханоўскага» сілавікі прыходзілі да гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, але яна не пагадзілася праехаць з імі, бо знаходзіцца на самаізаляцыі праз каронавірус. Працяглы час не выходзіць на сувязь гомельскі журналіст Яўген Меркіс.

Артыкулы
У Гомлі вынеслі прысуд у справе Ціханоўскага – Статкевіча – Лосіка
2021.12.14 14:20

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў