Памёр беларускі паэт і навуковец Ян Чыквін


Пайшоў з жыцця беларускі паэт і перакладчык, ганаровы сябра Беларускага ПЭНа Ян Чыквін, піша беларускі ПЭН.

Ян Чыквін.
Фота: Racyja.com

Памёр Ян Чыквін, беларускі навуковец, выкладчык, паэт і перакладчык. Яну Чыквіну было 82 гады.

Ян Чыквін нарадзіўся 18 траўня 1940 года ў Дубічах Царкоўных каля Гайнаўкі на Падляшшы. У 1964 годзе ён скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэту, працаваў навуковым працаўніком філіялу Варшаўскага ўніверсітэту ў Беластоку, быў выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэту і ўніверсітэту ў Беластоку.

Ян Чыквін аўтар зборнікаў паэзіі «Іду» (1969), «Святая студня» (1970), «Неспакой» (1977), «Светлы міг» (1989), «Кругавая чара» (1992), «Свет першы і апошні» (1997). Аўтар зборніка «Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа» (1997).

Загадкі беларускай гісторыі
Беларусы паказалі характар у супрацьстаянні паланізацыі
2021.12.21 18:54

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў