З Беларусі ў Расею вывозяць боепрыпасы і вайсковую тэхніку


З Беларусі ў Расею чыгункаю вывозяць боепрыпасы з беларускіх вайсковых арсеналаў, колавую і гусенічную вайсковую тэхніку. Аб гэтым паведамляе «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси».

«Апроч вывазу колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікі з Беларусі ў РФ мы таксама фіксуем вываз боепрыпасаў з арсеналаў РБ», – гаворыцца ў паведамленні.

Пагрузка боепрыпасаў. Скрыншот відэа. Крыніца: Live. Сообщество железнодорожников Беларуси / Telegram / belzhd_live

Паводле інфармацыі «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси», ноччу 11 кастрычніка са станцыі Бронная Гара (Берасцейскае аддзяленне Беларускай чыгункі) адправіўся грузавы цягнік з 26 вагонамі, загружанымі боепрыпасамі з 46-га арсеналу ракетаў і боепрыпасаў. Канчатковая кропка прызначэння ў гэтай групы вагонаў – станцыя Альхаватка ў Расеі непадалёк мяжы з Украінай. Грузаатрымальнік – упраўленне фінансавага забеспячэння Міністэрства абароны Расеі.

Дакументы на вайсковы груз.
Фота: Live. Сообщество железнодорожников Беларуси / Telegram / belzhd_live

Супольнасць чыгуначнікаў таксама паведамляе пра адпраўку 11 кастрычніка 2022 года адразу некалькіх групаў чыгуначных платформаў, гружаных раскансерваванай вайсковай тэхнікай УС РБ. Адна група з 25 адзінак адправілася са станцыі Урэчча (Магілёўскае аддзяленне БЧ) на станцыю Успенская (Паўночна-Каўказская чыгунка) і далей у бок Данецку.

Яшчэ адна група з 19 платформаў з раскансерваванай вайсковай тэхнікай УС РБ адправілася са станцыі Старыя Дарогі на станцыю Мілерава (Паўночна-Каўказская чыгунка) і далей у кірунку Луганску.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Макей: у Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі
2022.10.14 08:29

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў