Качанава выказалася аб праблеме лекавай бяспекі ў Беларусі


Беларускія фармацэўтычныя прадпрыемствы павінны самастойна выпускаць больш за 50% лекаў, якія патрэбны на унутраным рынку і гарантаваць лекавую бяспеку. Але працэс рэгістрацыі новых лекаў ідзе занадта марудна. Аб гэтым заявіла старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава на выязным паседжанні экспертна-кансультатыўнага савету ў Нацыяльнай акадэміі навук, перадае Белта. 

Лекі беларускай вытворчасцьі
Лекі беларускай вытворчасці.
Фота: БелТА / belta.by

Наталля Качанава расказала аб тым, як фармацэўтычная прамысловасць Беларусі перанакіроўвае вытворчасць, шукае новыя крыніцы паставак лекавай сыравіны і новыя рынкі збыту. Пры гэтым старшыня верхняй палаты Нацсходу заклікала кіраўніцтва прадпрыемстваў і навукоўцаў рэагаваць больш аператыўна і скарачаць тэрміны распрацоўкі і тэставання беларускіх аналагаў лекаў.

Качанава прызнала, што на развіццё фармгаліны «паўплывала пандэмія 2020 года, а таксама санкцыйны націск, што адбіўся на зніжэнні паставак беларускіх лекавых сродкаў на знешнія рынкі, скарачэнні абʼёмаў экспарту».

Прадпрыемствам прыйшлося пераарыентаваць вытворчасць на ўнутраны рынак, а таксама шукаць новыя рынкі збыту ў іншых краінах. «Пастаўлена задача, ў нашай краіне павінна выпускацца больш як 50 працэнтаў лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці», – удакладніла Наталля Качанава.

Па яе словах, зараз беларускія вытворцы лекаў у пошуках сыравіны: «Сёння нам трэба проста ведаць, дзе закупляць сыравіну, якую мы закуплялі раней на традыцыйных рынках: ва Украіне, заходніх краінах. Гэтым сёння займаюцца нашыя вытворцы».

Апроч таго, Наталля Качанава адзначыла, што працэс імпартазамяшчэння лекаў яшчэ далёка не завершаны: «Мы павінны маніторыць увесь рынак лекавых сродкаў і вырабляць тое, што сёння патрэбна нам».

Аб’ектыў
У Беларусі пачаўся дэфіцыт лекаў
2022.10.12 22:43

Кіраўніца верхняй палаты Нацсходу раскрытыкавала фармацэўтычную галіну за марудную рэгістрацыю лекавых сродкаў: «Мы ўжо неаднаразова гаворым аб умовах рэгістрацыі нашых лекавых сродкаў. Бо недзе гэта часам зацягваецца неправамерна доўга. Вядома, гэтае здароўе людзей і спяшацца тут ні ў якім разе нельга. Усё павінна быць праверана, выпрабаваць. Але разам з тым жыццё дыктуе нам новыя ўмовы, і мы мусім больш аператыўна рэагаваць».

Качанава таксама расказала аб тым, якая патрэба існуе ў сферы лячэння ковіднае інфекцыі: «Прэпараты імпартнай вытворчасці, якія сёння выкарыстоўваюцца для лячэння ковідінфекцыі, вельмі дарагія. Таму трэба распрацоўваць беларускія аналагі. Пры гэтым улічваць постковідныя сімптомы людзей і выпускаць прэпараты».

Паводле Качанавай, у Беларусі «на бягучую пяцігодку фармацэўтычная галіна вызначана адной з прарыўных пунктаў росту прамысловасці».

Прамысловую вытворчасць лекавых прэпаратаў у Беларусі ажыццяўляюць 40 фармацэўтычных прадпрыемстваў, у галіне працуе 11 тысячаў чалавек. Штогод абʼёмы вытворчасці павялічваюцца, адкрываюцца вытворчасці новых відаў лекавых прэпаратаў.

Hавiны
Услед за сілавікамі кантраляваць кошты пачалі прадстаўнікі Мінздароўя
2022.10.10 16:18

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў