Са школьных бібліятэк хочуць прыбраць кнігі чальцоў СБП, у тым ліку Святланы Алексіевіч


У школьныя бібліятэкі Беларусі прыйшоў спіс беларускіх аўтараў, чые кнігі трэба зняць з карыстання. Пра гэта стала вядома Беларускай радзе культуры.

Усе літаратары – сябры зліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Усяго ў спіс увайшлі 33 прозвішчы.

Крыніца: by_culture/Telegram

У спісе «забароненых» пісьменнікаў аказалася нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, беларускія пісьменнікі Віктар Марціновіч, Альгерд Бахарэвіч, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Адам Глобус і яшчэ 27 аўтараў. Да таго ж, у прозвішчы паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча цэнзары зрабілі адразу некалькі памылак у напісанні.

Шмат якія з «забароненых» аўтараў прызнаныя ўва ўсім свеце, а іхныя творы выдаюцца на розных мовах.

Інтэрв’ю
Сяргей Будкін: «Замаўчаць? Для некаторых творцаў гэта азначае смерць»
2022.05.23 12:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў