У Турцыі падлічылі 91,10% галасоў на выбарах у прэзідэнты


У Турцыі па выніках падліку бюлетэняў з 91,01% ускрытых скрыняў лідуе дзейны прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган. Пра гэта паведамляе TRT Haber.

Скрыншот: trthaber.com

Рэджэп Таіп Эрдаган набраў 50,01% галасоў, ягоны галоўны канкурэнт ад апазіцыйнага аб’яднання «Народны альянс» Кемаль Кылычдараглу – 44,21%, Сінан Оган ад палітычнага блока «Альянс АТА» – 5,30%.

Пакуль гэта папярэднія дадзеныя, канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя цягам некалькіх дзён.

Кемаль Кылычдараглу на выбарах. Крыніца: trthaber.com

Калі Эрдаган захавае лідарства і па выніках падліку галасоў набярэ больш за 50% галасоў, ён застанецца на пасадзе прэзідэнта Турцыі. У выпадку, калі ніхто з кандыдатаў не набярэ 50% галасоў, другі тур пройдзе 28 траўня.

Аднак падчас галасавання прыходзілі паведамленні аб масавых укідваннях бюлетэняў на выбарах. Апазіцыя заяўляе пра паўсюдныя фальсіфікацыі.



Вядома, што ў дзень выбараў Эрдаган раздаваў грошы дзецям, нібыта з нагоды Дня маці, які адзначаецца ў краіне 14 траўня.

Аналітыка
Ці пасінеюць пальцы Султана? Як у Турцыі пройдуць выбары прэзідэнта
2023.05.13 18:19

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў