У Беларусі легалізавалі аўтаданорства. Цяпер можна здаць кроў для самога сябе


У Беларусі 21 красавіка набудуць моц змены ў законе аб донарстве крыві і ейных кампанентаў, паведаміла міністэрства аховы здароўя. У дакумент дадалі артыкул «Аўтадонарства». Цяпер грамадзянін можа здаць на захоўванне кроў для ўласнай патрэбы. Паслуга платная.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Pixabay

Закон апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Новаўвядзенне дазваляе фізічнай асобе здаць кроў ці ейныя кампаненты на выпадак, калі можа спатрэбіцца пераліванне. Як пазначаецца, «нарыхтоўка і захоўванне ўласнай крыві ажыццяўляюцца за кошт грамадзяніна». Пры гэтым ніякіх кампенсацыяў і гарантыяў такому аўтадонару, у адрозненні ад звычайных, не даюць.

Калі аўтадонару ўласная кроў не спатрэбіцца, яе могуць пераліць іншай асобе. Для гэтага патрабуецца пісьмовая згода.

У законе тлумачыцца, што норму ўхвалілі «у мэтах змяншэння рызыкі неспрыяльных наступстваў пералівання крыві».

Колькі будзе каштаваць гэтая паслуга, пакуль не вядома.

Hавiны
Беларусь прадала Расеі і Украіне донарскай крыві на мільён долараў
2021.08.24 19:56

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў