У Беларусі паднялі цэны на паслугі пошты і электрасувязі


У адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў Беларусі падаражэюць паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання.

У прэс-службе МАРГ адзначаюць, што рашэнне аб пераглядзе тарыфаў «прынятае ў рамках запланаванага павышэння рэгуляваных цэнаў і тарыфаў у 2022 годзе для забеспячэння кампенсацыі аператарам электра- і паштовай сувязі эканамічна абгрунтаваных затратаў пры аказанні такіх паслугаў». Папярэдні раз тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі і пошты падвышаліся ў снежні 2020 года.

Тарыфы на паслугі электрасувязі павысяцца:

  • абанементная плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асобаў – на 14 капеек;
  • пагадзінная плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асобаў – на 0,0003 капейкі за хвіліну;
  • пагадзінная плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні для фізічных асобаў – на 0,0008 капейкі за хвіліну.

Тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання павысяцца наступным чынам: перасыланне паштоўкі, ліста, бандэролі вагой да 20 г – на 2 капейкі.

Аб’ектыў
«На камуналку ў наступным месяцы можа не хапіць». Як санкцыі б’юць па беларусах?
2022.04.05 22:57

РР belsat.eu

Стужка навінаў