Ініцыятыва «Белыя халаты» паведаміла пра масавыя затрыманні псіхіятраў і псіхатэрапеўтаў


У Беларусі затрымалі не менш за 20 псіхіятраў і псіхатэрапеўтаў. Сілавікі патрабуюць ад іх паведамляць пра «нядобранадзейных» пацыентаў, што прыходзілі на прыём, піша ў сваім Telegram-канале аб’яднанне «Белыя халаты».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: КК / Белсат

Паводле непацверджаных звестак, былі затрыманыя не менш за 20 адмыслоўцаў. Некаторых пасля допытаў адпусцілі, іншых пакінулі за кратамі. Колькі асобаў застаюцца пад вартаю, пакуль дакладна не вядома.

Падчас допытаў ад псіхіятраў і псіхатэрапеўтаў патрабуюць парушыць закон аб медычнай таямніцы і дакладаць аб «нядобранадзейных» пацыентах, якія прыходзілі да іх на прыём, пішуць «Белыя халаты».

Сёлета ў Беларусі набылі моц змены ў закон «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі». Цяпер псіхолагі могуць паведамляць звесткі пра грамадзяніна нават без ягонай згоды трэцім асобам. Адпаведны артыкул пашырылі словамі «ў іншых выпадках, вызначаных заканадаўчымі актамі».

Hавiны
Улады распачалі кампанію запалохвання, каб людзі не звярталіся па псіхалагічную дапамогу?
2023.02.26 10:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў