У Польшчы ўрадоўцы прапануюць закрыць цалкам мяжу з Беларуссю


У адказ на рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі Польшча павінная заблакаваць цалкам мяжу з гэтай краінай. З такой заявай выступіў намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Сэлін, піша Польскае радыё.

Польская мяжа. Крыніца: ganc-chas.by

Пасля таго, як суд у Беларусі асудзіў актывіста Саюзу палякаў на Беларусі Анджэя Пачобута да 8 гадоў зняволення, Польшча закрыла памежны пераход у Баброўніках. На думку намесніка міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслава Сэліна, гэта стала балючым для Менску. Палітык перакананы, што ўлады Беларусі спыняць рэпрэсіі супраць палякаў толькі пасля падзення рэжыму Лукашэнкі, але гэта адбудзецца пасля падзення маскоўскага рэжыму.

Яраслаў Сэлін таксама сказаў, што Польшча зможа суседнічаць з Беларуссю на нармальных умовах. Але пакуль захоўваецца рэжым Лукашэнкі, то варта падумаць аб закрыцці ўсёй мяжы з Беларуссю ў адказ на рэпрэсіі супраць палякаў у гэтай краіне.

Баброўнікі-Бераставіца – адзін з найбуйнейшых памежных пунктаў на беларуска-польскай мяжы. Польлскі бок пастанавіў прыпыніць дзеянне пераходу з 10 лютага. Таксама 14 лютага стала вядома, што Літва з 16 лютага пастанавіла закрыць грузавы чыгуначны пункту пропуску Стасілас-Бяніконі.

Рэпартаж
Як зачынялі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца
2023.02.13 17:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў