Малдова часова закрывала паветраную прастору


У Малдове часовы закрылі паветраную прастору. Прычыны такой захады не паведамляюць. Але а 16 гадзіне, паводле мясцовага часу, заборону знялі.

Штаб-кватэра ўрада Кішынёва, Малдова. 17 лютага 2017 года.
Фота: Piotr Pogorzelski / Белсат

Улады Малдовы пастанавілі часова закрыць паветраную прастору.

«Паважаныя пасажыры, на гэты момант паветраная прастора Рэспублікі Малдова закрытая, мы чакаем аднаўлення палётаў. Сённяшні расклад будзе зменены», – паведамляе AirMoldova на сваёй старонцы ў Facebook.

Дадатковай інфармацыі службы пакуль не агучваюць.

Раней СМІ краіны распаўсюдзілі інфармацыю, што авіякампаніі былі папярэджаныя аб выяўленні выведвальнага лятальнага апарата ў паветранай прасторы краіны.

А 16 гадзіне, паводле мясцовага часу, абмежаванні адмянілі, паведамляе рэсурс Unimedia.

Аналітыка
Што азначае абмежаванне транзіту ў Калінінград і да чаго гэта можа прывесці?
2022.06.21 20:42

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў