Белстат паведаміў пра інвестыцыі Украіны ў беларускую эканоміку


Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што сярод краінаў, якія летась інвеставалі ў Беларусь, ёсць Украіна і Нідэрланды. Пры гэтым большасць замежных грошай прыйшла з Расеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Белстат на сваім сайце апублікаваў інфармацыю пра інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі ў 2022 годзе. З-за мяжы Беларусь атрымала $ 7 млрд. Амаль усё ($ 6 млрд) – наўпроставыя замежныя інвестыцыі.

Асноўныя інвестары Беларусі летась – кампаніі з Расеі (56,1 % ад усіх інвестыцыяў), Кіпру (14,7 %), Нідэрландаў (4,1 %) ды Украіны (2,9 %).

Пры гэтым і Беларусь укладвала грошы ў замежныя эканомікі. Паводле Белстату, гаворка ідзе пра $ 6,3 млрд. 87 % беларускіх інвестыцыяў пайшло ў Расею, 2,4 % – у Ірландыю, 1,6 % – у Казахстан.

Ведамства, зрэшты, удакладняе, што гэтая статыстыка не ўлічвае банкаў, бюджэтных ды нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыяў і «Банку развіцця Рэспублікі Беларусь».

Аналітыка
Улады робяць крэдыты больш даступнымі дзеля выканання прагнозу па інвестыцыях
2023.01.23 20:13

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў