Падарункі і замежны заробак. Якія прыбыткі патрабуюць задэклараваць падаткавікі?


Міністэрства падаткаў і збораў паведаміла, якія прыбыткі за 2023 год маюць задэклараваць фізічныя асобы. Сярод іншага ад беларусаў патрабуюць праінфармаваць пра дарагія падарункі не ад сваякоў і даходы, атрыманыя за мяжою.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Дэкларацыю трэба скласці да 1 красавіка. Яе можна накіраваць у электронным выглядзе праз «Асабісты кабінет плацельшчыка», а таксама поштаю і асабіста ў падатковай інспекцыі.

Задэклараваць неабходна:

  • даход, атрыманы за мяжою;
  • падарункі коштам болей за 9338 рублёў, атрыманыя не ад сваякоў;
  • даход ад продажу двух і болей аўтаў цягам года;
  • даход ад продажу любога не легкавога аўтамабіля;
  • даход ад продажу або мены болей чым аднаго аб’екта нерухомасці цягам апошніх пяці гадоў.

За нясвоечасовую падачу дэкларацыі пагражае штраф да 10 базавых велічыняў (адна базавая цяпер складае 40 рублёў).

Hавiны
У 2024 годзе ў Беларусі з’явіцца «падатак на багацце», а таксама вырастуць стаўкі некаторых збораў
2023.12.30 13:42

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў