Лукашэнка распавёў, як злятаў у іншыя краіны ў сваю рэкордную адсутнасць у Беларусі


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 13 снежня паставіў задачы, у выніку сваіх замежных візітаў «па далёкай дузе». Ягоная адсутнасць у Беларусі падчас гэтага турнэ магла быць рэкорднай.

Лукашэнка падчас візіту ў Экватарыяльную Гвінею.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка назваў візіт у Кітай вельмі карысным і прадуктыўным. Паводле яго, кітайскі бок гатовы да супольнай працы ў пытаннях, якія абмяркоўваліся, і на ўсе прапановы нібы даў згоду. Адказным за КНР прызначаны віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў.

У стасунках з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі быццам таксама «нідзе няма тармажэння». У прыватнасці, бакі абмяркоўвалі магчымасць супольнай працы ў Афрыцы. Праўда, рашэнне ў гэтым пытанні пакуль не прынятае, хоць Менск разлічвае на «тыя фінансавыя рэсурсы, якія ў іх ёсць».

Агляд
Лукашэнка выканаў «хатнюю працу», каб стаць васалам Кітаю? Што стаіць за яго візітам у КНР
2023.12.04 18:46

Адносна Афрыкі Лукашэнка адзначыў, што з Экватарыяльнай Гвінеяй праца вялася пад ягоным «жорсткім кантролем». Паводле яго, выпрацаваныя 15 кірункаў супрацы і 74 канкрэтныя праекты, якія «катэгарычна» трэба рэалізаваць. Кантроль над гэтым Лукашэнка даручыў свайму памочніку Аляксандру Косінцу. Паводле яго, у Экватарыяльнай Гвінеі «вельмі добрыя перспектывы» і «трэба ўсё, што мы ўмеем рабіць».

А Віктару Шэйману ён даручыў цалкам узяць Афрыку пад свой кантроль у якасці «спецыяльнага пасланніка». У прыватнасці, ёсць «тры глабальныя выгадныя» пытанні адносна Кеніі.

Апроч таго, Лукашэнка загадаў развіваць супрацу з Індыяй, хоць гэтым разам ніякіх візітаў туды не было. Ён даручыў кіраўніку МЗС Сяргею Алейніку не пазней за першы квартал 2024 года ўнесці свае прапановы ў гэтым пытанні, але не «турыстычныя паездкі».

Hавiны
З кім паспеў сустрэцца Аляксандр Лукашэнка на кліматычным саміце ў Дубаі
2023.12.01 18:04

Як адзначае «МотолькоПомоги», трынаццаць дзён, з 29 лістапада да 12 снежня, Лукашэнкі, амаль усёй ягонай сям’і і шэрагу чыноўнікаў не было ў Беларусі, што ёсць абсалютным рэкордам адсутнасці, прынамсі з 2020 года. Пры гэтым, паводле звестак рэсурсу, сям’я дагэтуль не вяртаецца ў Беларусь.

За гэты час Лукашэнка наведаў кліматычны саміт у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, потым Кітай, Экватарыяльную Гвінею і Кенію. Менавіта ў ААЭ вяртаўся ён пасля дадатковых візітаў у КНР і Афрыку.

Hавiны
«MotolkoHelp»: На саміт у ААЭ вазілі дзяўчыну Колі Лукашэнкі, «Міс Беларусь» і гандляра зброяй
2023.12.07 19:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў