У Беларусь прыляцелі тры расейскія знішчальнікі Міг-31К


У Беларусь прыляцелі тры расейскія звышгукавыя знішчальнікі-перахопнікі Міг-31К. Яны накіраваліся на ваенны аэрадром у Мачулішчах, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». На час палёту па ўсёй тэрыторыі Украіны была абвешчана паветраная трывога.

Знішчальнік Міг-31К. Крыніца: golosameriki.com

Знішчальнікі здольныя несці гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і атакаваць мэты на адлегласці ў 2000 км. Рэгістрацыйныя нумары самалётаў – RF-95194, RF-92445, RF-92215.

Такія знішчальнікі ўжо прыляталі ў Беларусь у кастрычніку для ўдзелу ў «сумеснай групоўцы войскаў», але 1 снежня вярнуліся ў Расею.

Расейскі ваенны самалёт Міг-31К з ракетай «Кінжал».
Фота: «Беларускі Гаюн» / Telegram

12 снежня «Беларускі Гаюн» паведамляў, што Расея перакінула ў Беларусь яшчэ 13 танкаў Т-72.

Эшалон з танкамі быў адпраўлены 8 снежня з чыгуначнай станцыі ў Кастрамская вобласці РФ і прыбыў на чыгуначнаю станцыю Заслонава ў Віцебскай вобласці 10 снежня. Паблізу станцыі Заслонава знаходзіцца палігон «Лепельскі», дзе з кастрычніка размяшчаецца адна з груп салдат ВС РФ, магчыма мабілізаваных.

Чытайце па тэме:

У Беларусі пачалося маштабнае правяранне баявой гатовасці арміі

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў