«Мы ўсведамляем пагрозы». Польшча стварае на мяжы з Беларуссю танкавы батальён


Танкавы батальён, які мае на ўзбраенні паўднёвакарэйскія «Чорныя пантэры» (танкі К-2) і будзе ўваходзіць у склад 1-й пяхотнай дывізіі легіёнаў, размешчаны ў Сямятычах на Падляшшы – за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Пра гэта казаў падчас сустрэчы з польскімі вайскоўцамі міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак выступае перад жаўнерамі.
Фота: gov.pl

Як гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Польшчы, стварэнне новага вайсковага фармавання істотна ўзмоцніць баявы патэнцыял збройных сілаў на ключавым кірунку абароны – на тэрыторыі, асабліва важнай для тэрытарыяльнай згуртаванасці ў паўночна-ўсходняй Польшчы.

«Мы ўсведамляем пагрозы. Мы выдатна ўсведамляем, што крамлёўскія ўладары развязалі вайну, бо хочуць аднавіць Расейскую імперыю. Гэта заўсёды было небяспечна для народаў, якія былі іх суседзямі.

Каб не дапусціць атакі на нашую краіну, мы і ствараем новыя вайсковыя часткі. У гэтым батальёне будуць танкі К-2. Сучасныя танкі, якія былі распрацаваныя ў ХХІ стагоддзі», – паведаміў падчас сустрэчы Марʼюш Блашчак.

Міністр абароны Польшчы ўдакладніў, што на першым этапе стварэння новага падраздзялення ў ім будзе размешчана каля 100 ваяроў, пасля стварэння – некалькі сотняў. Вайскоўцы будуць таксама мець на ўзбраенні самаходныя мінамёты «Rak» і супрацьпаветраныя зенітныя ракетныя сістэмы «Poprad».

1-ая пяхотная дывізія легіёнаў (1 Dywizja Piechoty Legionów) пачала стварацца ў верасні 2022 года. У яе будзе ўваходзіць 12 вайсковых падраздзяленняў, якія будуць размяшчацца ў чатырох польскіх ваяводствах – Падляскім, Мазавецкім, Варміньска-Мазурскім і Куяўска-Паморскім. Дывізія мае складацца з 30 тысячаў жаўнераў.

11 лістапада міністр замежных справаў РБ Сяргей Алейнік казаў пра гатовасць пайсці на дыялог з Польшчай. Раней самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы палякаў з Днём незалежнасці (11 лістапада), зычыў ім «бясхмарнага неба» і заклікаў да раззбраення.

Hавiны
Бурэль: «ЕЗ будзе з беларускім народам, пакуль ён ідзе па шляху да дэмакратыі»
2023.11.12 16:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў