Завербаваны ў расейскай калоніі беларус загінуў ва Украіне


Праваабаронца Вольга Раманава паведаміла пра гібель ва Украіне беларуса, якога ПВК Вагнэра завербавала ў калоніі. Паводле ейных звестак, сястра загінулага не можа атрымаць ягонае цела для пахавання.

Кіраўніца праваабарончага цэнтру «Русь сидящая» Вольга Раманава напісала ў сваім Telegram-канале пра масавыя звароты з краінаў СНД. Людзі скардзяцца, што іхных сваякоў, якія адбываюць пакаранне ў расейскіх калоніях, забіраюць на вайну ва Украіне.

У прыватнасці, праваабаронцы атрымалі зварот грамадзянкі Беларусі, чый брат загінуў ва Украіне. ПВК Вагнэра завербавала мужчыну ў калоніі.

«Сястра загінулага зняволенага, грамадзяніна Беларусі, не можа дамагчыся ад ПВК Вагнэра цела брата, каб пахаваць яго на радзіме. Ні пра якія грошы ці кампенсацыю гаворка не ідзе», – паведаміла Раманава.

Раней у Галоўным упраўленні выведкі Міністэрства абароны Украіны заявілі, што расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі вярбуюць наймітаў на тэрыторыі Беларусі, у некаторых гарадах адкрылі вярбовачныя пункты, у тым ліку ў Менску.

Hавiны
«Рабіце з украінцамі што хочаце». Прыгожын набраў у ПВК «Вагнэр» тысячу чалавек з расейскіх калоній
2022.09.01 18:11

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў