Вераснёўскі пакет рэкамендацый VS Сакавіцкія перамовы ў Стамбуле. Цікавае параўнанне журналісткі


Журналістка украінскай службы «Бі-бі-сі» Вікторыя Жуган параўнала Кіеўскія рэкамендацыі бяспекі, прапанаваныя кіраўніком АП Ярмаком і былым генсекам НАТА Расмусенам, і сакавіцкія перамоўныя пазіцыі Украіны ў Стамбуле.

Журналістка BBC Вікторыя Жухан удала параўнала свежыя рэкамендацыі з сакавіцкімі ўмовамі міру. Фота з яе уласнай старонкі / Facebook

Вось што з гэтага выйшла:

☑️ Сакавік: Расія і Кітай – сярод патэнцыйных гарантаў бяспекі

✅ Верасень: Расіі і Кітая няма ў спісе

☑️ Сакавік: Украіна абяцае змяніць Канстытуцыю і гарантуе не ўступаць у НАТА

✅ Верасень: імкненне ўступіць у НАТА, замацаванае ў Канстытуцыі, гарантыі бяспекі не могуць быць абменам на нейтральны статус

☑️ Сакавік: Гарантыі бяспекі не распаўсюджваюцца на Крым і АРДЛА

✅ Верасень: Тэрытарыяльная сфера ахопу гарантый распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю ў Украіны ў міжнародна прызнаных межах

Абноўлена
Андрэй Ярмак і Андэрс Фог Расмусэн прэзентавалі рэкамендацыі для гарантыяў бяспекі Украіны
2022.09.13 19:12

☑️ Сакавік: Забарона размяшчаць ва Украіне замежны кантынгент, ваенныя вучэнні можна праводзіць толькі са згоды гарантаў

✅ Верасень: Сумесныя вучэнні ВСУ і партнёраў на тэрыторыі Украіны з замежнымі інструктарамі і дарадцамі; гарантыі не павінны выключаць ніякай формы падтрымкі для забеспячэння самаабароны Украіны

☑️ Сакавік: Для пачатку дзеяння пагаднення армія РФ павінна выйсці на межы 23.02.2022

✅ Верасень: Гаранты павінны ўстрымлівацца ад адмены санкцый супраць Расіі, узгодненых з 2014 года, пакуль Масква: а) не спыніць агрэсію супраць Украіны, б) не гарантуе, што ў будучыні не нападзе на Украіну в) не кампенсуе Украіне шкоду, нанесеную падчас ўварвання.

Цікавыя і каментары фаловераў старонкі журналісткі ў Фэйсбуку пад яе публікацыяй:

«Мне падабаецца. Думаю, гаворка ідзе пра падтрымку партнёраў падчас вайны. Гэта не пасляваенная дамова аб бяспецы.»

«З вясны была настроена вельмі скептычна, а сёння прачытала і вельмі здзівілася. Адзінае, што ў адным з пунктаў, пад канец, прасачыліся гаранты «і іншыя краіны». Можа, знойдзецца шчыліна. І такім партнёрам з’яўляецца Турцыя: стратэгічны, вялікі, але палітычна ненадзейны.»

«Паўгода ўдалай абароны і контрнаступаў, выкрыцця вайсковых злачынстваў і дэманстрацыя ваеннай слабасці РФ змянілі меркаванне саюзнікаў.»

У сакавіку аналітыкі Белсату адзначалі, што фармальна ўкраінскія прапановы ў Стамбуле могуць успрымацца як пэўная саступка: Кіеў тады быў гатовы адмовіцца ад ідэі далучэння да NATO і замацаваць свой нейтральны статус, на чым і настойвала Масква. Але ў сакавіку і раней было відавочна, што мэты расейскага боку не зводзіліся толькі да гэтага. Насамрэч Крэмль распачаў вялікую вайну, каб цалкам падпарадкаваць сабе Украіну: зрабіць прарасейскай вонкавую і ўнутраную палітыку дзяржавы, пераўтварыць яе ў частку «руского мира». Менавіта гэтыя мэты і хавалі за прапагандысцкімі лозунгамі «дэмілітарызацыя» і «дэнацыфікацыя».

Цяпер зусім іншая сітуацыя – ЗСУ гоняць агрэсара на ўсход, узяўшы ініцыятыву ў свае рукі.

Аналітыка
Што азначаюць перамовы ў Стамбуле і чаго чакаць далей
2022.03.30 17:39

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў