Яшчэ прынамсі тры беларускія незалежныя медыя-рэсурсы былі заблакаваныя ў Беларусі. Міністэрства інфармацыі не публікавала паведамлення аб іх блакаванні.
Гэтак, заблакаваны сайт «Беларускі партызан». Карыстальнікам з Беларусі дэманструецца надпіс «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі».
Першы раз сайт блакавалі ў 2017 годзе: тады не даступны стаў адрас belaruspartisan.org, а сайт «пераехаў» на дамен belaruspartisan.by. «Беларускі партызан» дасяжны з-за мяжы і праз VPN.
Таксама перасталі адкрывацца сайты магілёўскага выдання 6tv.by і агрэгатару freesmi.by.
МГ belsat.eu