У Баранавічах улады не дазволілі каталікам правесці Крыжовы шлях на вуліцах гораду


Каталікі Баранавічаў штогод у пятую нядзелю Вялікага паста праводзілі агульнагарадскі Крыжовы шлях на вуліцах гораду. Сёлета гарадскія ўлады не далі дазволу на малітву, правесці якую вернікі планавалі 17 сакавіка, піша каталіцкае выданне katolik.life.

Крыжовы шлях у Баранавічах у 2019 годзе.
Фота: catholic.by

Улады не ўзгаднілі баранавіцкім каталікам маршрут Крыжовага шляху, які меў пачынацца ад касцёлу Узнясення Святога Крыжа каля парку 30-годдзя УЛКСМ. У гэтым парку ў нядзелю 17 сакавіка пройдуць гулянні з нагоды Масленіцы.

Вернікі не пачулі афіцыйнай прычыны адмовы і разважаюць, з чым можа быць звязанае такое рашэнне ўладаў – з масавымі масленічнымі гуляннямі, якія таксама пройдуць у гэты дзень, ці з нейкімі недакладнасцямі ў заяўцы.

Малітва «Крыжовы шлях» праводзіцца ў Каталіцкай Царкве падчас Вялікага паста. Падчас яе вернікі мінаюць 14 пунктаў крыжовага шляху Ісуса Хрыста, які ён прайшоў перад укрыжаваннем і разважаюць над Яго смерцю і ўваскрэсеннем. Падчас агульнагарадскога Крыжовага шляху ўдзельнікі нясуць па вуліцах вялікі крыж.

Hавiны
Беларусь на другім месцы ў спісе краінаў, дзе арыштоўваюць і забіваюць каталіцкіх святароў
2024.01.14 12:08

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў