У адміністрацыі Лукашэнкі неадназначна намякнулі на магчымае памілаванне палітвязняў


Намесніца кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Вольга Чупрыс расказала дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1», што на памілаванне могуць разлічваць тыя, каго асудзілі за «злачынствы пратэставага напрамку». 

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота:  freepik.com

Вольга Чупрыс на пытанне аб тым, ці разглядаюцца прашэнні аб памілаванні асуджаных па палітычных артыкулах распавяла, што ў 2021 годзе сярод памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам 40 % былі тыя, хто ўчыніў «злачынствы пратэставага напрамку», у 2022-м такіх было 77 % ад памілаваных, а ў 2023-м былі «адзінкавыя выпадкі».

«Нягледзячы на тое, што гэтыя асобы сябе супрацьпаставілі краіне, інтарэсам краіны ў складаны перыяд для нашай дзяржавы, прэзідэнт іх памілаваў, прэзідэнт іх убачыў, прэзідэнт даў ім шанец на годнае жыццё, даў ім шанец на інтэграванне ў нашае грамадства. Гэта значыць, ён ім паверыў», – казала Чупрыс пра памілаванне палітвязняў.

Ці разглядаюцца прашэнні аб памілаванні ад палітвязняў, яна так і не адказала.

Лічбы сумнеўныя

Названыя Чупрыс адсоткі выклікаюць сумневы. Так, у 2022 годзе сапраўды былі памілаваныя палітвязні Алег Груздзіловіч, Галіна Міхальчук і Таццяна Ласіца, а таксама Ігар Рубеж і Максім Жалязноў. Памілаваная была і Наталля Хершэ, якая прынцыпова адмаўлялася пісаць прашэнне аб гэтым. Акрамя таго, у 2022-м (або раней) мог быць памілаваны палітвязень Юрый Вяршук і, магчыма, яшчэ два фігуранты палітычных справаў.

Але названыя Чупрыс 77 % азначаюць, што памілаваных было ніяк не менш за 100 і з іх 77 былі «палітычнымі» – а аб такой колькасці памілаваных палітвязняў не паведамлялі. Калі нават да 77 % акруглілі з 76,5 % ці ці 77,5 %, дык памілаваных мусіла быць 200, а «палітычных» з іх – 153 ці 155.

У тым жа годзе Лукашэнка памілаваў у межах амністыі каля 4,5 тысяч чалавек, з якіх 1,5 тысячы выйшлі на волю. У адпаведным законе было пазначана, што амністыя «не будзе распаўсюджвацца на асобаў, якія ўчынілі злачынствы тэрарыстычнай або экстрэмісцкай накіраванасці». Сярод тысяч вызваленых па амністыі былі 0 % палітвязняў.

Абноўлена
Нават захоп палонных. Прапанаваныя тры стратэгіі вызвалення палітвязняў
2023.12.03 17:45

Сілавікі супраць памілавання палітвязня

13 сакавіка 2024 года стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 15 чалавек, з якіх 11 непаўналетнія, 9 – жанчыны. Імёны і артыкулы не называюць.

За два месяцы да таго міністр унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што асуджаныя за «экстрэмізм» і «тэрарызм» не трапяць пад амністыю ў 2024 годзе, а менавіта «экстрэмістамі» і «тэрарыстамі» беларускія ўлады называюць тых, супраць каго чыняць незаконны палітычны пераслед.

Пры тым Кубракоў адзначыў, што «экстрэмісты і тэрарысты» мелі магчымасць звярнуцца з прашэннем аб памілаванні, але сярод памілаваных былі толькі тыя, у каго МУС пабачыла «раскаянне». У рэшты не пабачыла, таму і прапанавала не ўжываць амністыю да палітвязняў.

Hавiны
«BelPol» апублікаваў спіс артыкулаў, якія застануцца па-за амністыяй у 2024 годзе
2024.02.10 19:46

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў