У ЗША не выключаюць шпіёнскіх мэтаў у збітага на мяжы з Канадай аб’екту


У Пэнтагоне заявілі, што збіты 12 лютага на мяжы з Канадаю аб’ект мог весці шпіёнскую дзейнасць, перадае Reuters. За тыдзень гэта чацвёртая паветраная цэль, якую знішчылі ў небе над Паўночнай Амерыкай.

Знішчальнік F-16.
Фота: US Air Force

У нядзелю над возерам Гурон на мяжы з Канадаю амерыканскі знішчальнік F-16 збіў неапазнаны васьмікутны аб’ект. Ён ляцеў на вышыні 6 кіламетраў.

«Аб’ект не толькі ствараў пагрозу для цывільнай авіяцыі, патэнцыйна гэта мог быць інструмент шпіянажу», – заявілі ў Міністэрстве абароны ЗША.

Абломкі аб’екту цяпер шукаюць, каб атрымаць пра яго дадатковую інфармацыю.

Гэта чацвёрты такі выпадак у Паўночнай Амерыцы крыху больш за тыдзень. 4 лютага ля ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны збілі кітайскі паветраны шар, 10 лютага быў знішчаны аб’ект над Аляскаю, 11 лютага – над канадскай тэрыторыяй Юкан.

Дакладна вядома пра паходжанне толькі аднаго аб’екту, першага. Кітай прызнаў, што гэта іх апарат, але запэўніваў, што на ім было метэаралагічнае абсталяванне, а не шпіёнскае. У Пекіне казалі, што паветраны шар збіўся з курсу праз умовы надвор’я.

Hавiны
ЗША збілі кітайскі паветраны шар, які палічылі шпіёнскім
2023.02.05 08:46

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў