Кіраўнік МУС паабяцаў прымяніць амністыю да забойцаў і пакінуць у турмах «палітычных»


Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў у інтэрвʼю «Беларусь 1» распавёў, хто трапіць пад амністыю-2024, і ў чым будзе асаблівасць гэтай кампаніі.

«Што да прапановаў па амністыі 2024 года, у асноўным мы ўносілі прапанову адносна асаблівай катэгорыі грамадзян: жанчын з непаўналетнімі дзецьмі, а таксама мужчын, на выхаванні якіх знаходзяцца непаўналетнія. Асаблівую ўвагу звернуць на шматдзетных маці», – падкрэсліў Курбракоў.

Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка такі падыход падтрымаў.

«Новаўвядзенне, якое было прапанавана, – прымяніць амністыю да асобаў, якія асуджаныя за асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку забойствы і цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці», – патлумачыў міністр.

Каментар
«У рэжыму няма матывацыі». Чаму не амністуюць палітвязняў?
2024.01.11 18:53

«Што тычыцца асобаў, якія асуджаныя за экстрэмізм і тэрарызм, наша прапанова была адназначная: да дадзенай катэгорыі грамадзян не прымяняць амністыю. Шанцаў было дадзена вельмі шмат. Пачынаючы ад заявы аб памілаванні. Самае галоўнае ў рашэнні па амністыі – каб людзі ўсвядомілі, што яны здзейснілі і выправіліся. Але мы бачым пэўную катэгорыю асобаў… яны не ўсвядомілі, што здзейснілі», – заявіў кіраўнік МУС.

Паводле Кубракова, «экстрэмізм – гэта страшнае злачынства».

Нагадаем, у апошнія гады словы «экстрэмізм» і «тэрарызм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваюць для абазначэння любых праяваў пратэставых дзейнасці і іншадумства. Напрыклад, каб трапіць у «тэрарыстычны спіс» дастатков пакінуць крытычны каментар у сеціве, займацца журналістыкай або грамадскай дзейнасцю.

Hавiны
«Рана ці позна, мы іх сюды даставім». Кубракоў прыгразіў беларусам, якія з’ехалі за мяжу
2024.01.13 20:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў