Пратэст фермераў у Нямеччыне і закалоты ў Эквадоры. Фатаграфіі тыдня


Развітанне з загінулым паэтам у Кіеве, пратэст фермераў у Дрэздэне, надзвычайнае становішча ў Эквадоры – сабралі фатаграфіі тыдня.

Дзікі конь блукае па затопленым рачным востраве ў Крчэдзінскай Аде, на паўночным захадзе Бялграда, Сербія. 9 студзеня 2024 года.
Фота: Nenad Mihajlovic / AFP / East News
Людзі плачуць ля труны ўкраінскага паэта і вайскоўца Максіма Крыўцова з пазыўным «Далі», які загінуў на перадавой, у Міхайлаўскім Залатаверхім саборы ў Кіеве. Некалькі сотняў украінцаў прысутнічалі на цырымоніі развітання нягледзячы на моцны холад. Максім Крыўцоў быў забіты 7 студзеня ва ўзросце 33 гадоў. Ён пайшоў у войска добраахвотнікам у 2022 годзе, калі пачалося расейскае ўварванне ва Украіну. Кіеў, Украіна. 11 студзеня 2024 года.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Фермеры паркуюць свае трактары ў цэнтры гораду падчас дэманстрацыі супраць планаў ураду адмяніць падаткавыя субсідыі на дызельнае паліва для сельскагаспадарчай тэхнікі ў Дрэздэне, Нямеччына. 10 студзеня 2024 года.
Фота: Jens Schlueter / AFP / East News
Эквадор
Салдаты патрулююць гістарычны цэнтр гораду пасля закалотаў праз дзень пасля таго, як прэзідэнт Эквадору Даньель Набоа абвясціў надзвычайнае становішча на 60 дзён з-за знікнення з турмы лідара злачыннай групоўкі «Los Choneros» Адольфа Масіяса. Кіта, Эквадор. 9 студзеня 2024 года.
Фота: Karen Toro / Reuters / Forum
Дайвер корміць акулу-быка, таксама вядомую як тупарылую акулу (лат. Carcharhinus leucas), з рук ля ўзбярэжжа Паўднёвай Фларыды. 8 студзеня 2024 года.
Фота: Steve Hinczynski / Media drum images / Media Drum / East News
Украінскія салдаты назіраюць за беспілотнікам далёкага дзеяння, які запусцілі каля лініі фронту ў Бахмуце, у Данецкай вобласці, Украіна. 12 студзеня 2024 года.
Фота: Ignacio Marin / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Жанчына ідзе пад паваленым слупам пасля таго, як снег засыпаў пацярпелы ад стыхіі горад Сузу прэфектуры Ісікава, праз тыдзень пасля моцнага землятрусу магнітудай 7,5, які адбыўся ў рэгіёне Нота ў Японіі. Колькасць людзей, якія зніклі без вестак пасля навагодняга землятрусу ў Японіі і склала 323, колькасць загінулых вырасла да 202 паводле мясцовых уладаў. 8 студзеня 2024 года.
Фота: JIJI Press / AFP / East News
Святлана Ціханоўская, Малгажата Кідава-Блоньска
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустракаецца з маршалкам Сенату Маглажэтай Кідавай-Блоньскай падчас ейнага візіту ў Сейм і Сенат Рэспублікі Польшча. Варшава, Польшча. 9 студзеня 2024 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Сваякі і сябры ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца палестынскім рухам «Хамас» пасля нападу 7 кастрычніка на Ізраіль, маршыруюць каля кібуцы Арым, уздоўж мяжы паміж Ізраілем і Газай, каб прыцягнуць увагу да сваіх блізкіх. Ізраільскім закладнікам набліжаецца 100 дзён палону на палестынскай тэрыторыі, дзе, як мяркуецца, знаходзяцца 132 чалавекі, 25 з якіх загінулі. Кібуца Арым, Ізраіль. 12 студзеня 2024 года.
Фота: Jack Guez / AFP / East News
Філіпінскія католікі ўдзельнічаюць у штогадовай працэсіі падчас свята Black Nazarene ў Маніле, Філіпіны. 9 студзеня 2024 года.
Фота: Dante Dennis Diosina Jr II / Anadolu Press / Abacac Press / East News
Катарскі гоншчык Насэр аль-Атыя (Nasser Al-Attiyah) і яго французскі штурман Мат’ё Боймэль (Mathieu Baumel) кіруюць сваёй машынай у дзюнах падчас другой часткі 48-гадзіннага этапу ралі-рэйду «Дакар 2024» у Саудаўскай Аравіі. 12 студзеня 2024 года. Фота Patrick Hertzog / AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў