За выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу зноў давядзецца плаціць. Колькі і каму


Тры памежныя з Еўрапейскім Звязам вобласці Беларусі сінхронна вырашылі аднавіць мясцовы збор за перасячэнне мяжы на аўтамабілях праз устаноўленыя пункты пропуску. Збор пачне дзейнічаць з 1 лютага на тэрмін да 1 студзеня 2025 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі / Telegram

Адпаведныя рашэнні Берасцейскага, Віцебскага і Гарадзенскага абласных саветаў дэпутатаў былі прынятыя 29 і 30 снежня і апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале 12 і 13 студзеня.

Такі збор ужо быў уведзены ў чэрвені 2021 года, але з пачатку 2023-га папярэдняе рашэнне спыніла дзеянне. Цяпер жа дэпутаты ўстанавілі збор на тэрмін да пачатку 2025 года. Плаціць яго трэба з 1 лютага, то бок, у студзені выехаць у Польшчу, Латвію і Літву можна бясплатна.

Аплата праводзіцца за адзін транспартны сродак, які мае не менш як чатыры колы і масу да пяці тон, незалежна ад колькасці пасажыраў. Плацельшчык збору – кіроўца.

Ад выплаты збору ў вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх ідуць:

  • асобы, якія выязджаюць пасля пахавання ў Беларусі блізкіх сваякоў, пры наяўнасці дакументаў;
  • замежныя грамадзяне, якія лекаваліся ў беларускіх санаторыях;
  • замежнікі з цяжкай фізічнай інваліднасцю;
  • дэпартаваныя асобы;
  • гледачы «Славянскага базару ў Віцебску»;
  • грамадзяне Беларусь, якія едуць лекавацца за мяжу пры наяўнасці адпаведнага накіравання.

Стаўка збору надалей складае адну базавую велічыню. Але зараз гэта ўжо не 32, а 37 рублёў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў