КДБ вінаваціць у нападзе на дом дэпутата Гайдукевіча 18 асобаў. Сярод іх – Пракоп’еў


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі паведаміў пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да бізнесоўца Вадзіма Пракоп’ева і яшчэ 17 асобаў. Яе перадалі ў Генпракуратуру для накіравання ў суд.

Вадим Прокопьев, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Вадзім Пракоп’еў.
Фота: Белсат

18 асобаў вінавацяць у планаванні і здзяйсненні ў Беларусі «шэрагу актаў тэрарызму, у тым ліку ў дачыненні да старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алега Гайдукевіча, а таксама іншых злачынстваў».

Сярод абвінавачаных – бізнесовец і блогер Вадзім Пракоп’еў, якому выставілі абвінавачанне паводле больш як дзясятка артыкулаў КК: ад заклікаў да санкцыяў да акту тэрарызму.

Таксама фігурантамі справы з’яўляюцца Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, сям’я Вайцяховічаў (Віталь, Анастасія, Уладзіслаў і Вольга), Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Зміцер Невяркевіч, Эдуард Пестрак, Вольга Петух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч.

15 асобаў узятыя пад варты, Пракоп’еў, Хаміцэвіч і Чамякін, якія знаходзяцца за мяжой, – «завочна». У дачыненні да апошніх суд пройдзе таксама завочна.

Што за напад?

Пра нібыта напад на дом дэпутата і ўдзельніка прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Алега Гайдукевіча стала вядома ў ліпені 2021 года.

«У тры гадзіны ночы ў маю хату дзе жывуць мае дзеці кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю! Пасля таго як першая бутэлька ўзарвалася, сусед выскачыў на вуліцу, паспеў заўважыць і машыну і нападніка!»

У выніку нападу афіцыйна ніхто не пацярпеў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў