Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу вернікаў на рашэнне аб ліквідацыі царквы «Новае жыццё»


Царква поўнага Евангелля «Новае жыццё» была ліквідаваная рашэннем Менскага гарадскога суда 17 кастрычніка. У аўторак 12 снежня Вярхоўны Суд не задаволіў апеляцыйную скаргу на рашэнне аб яе ліквідацыі. Пра гэта паведаміла працоўная група «Хрысціянская візія».

Пратэстанцкія вернікі святкуюць Вялікдзень на паркоўцы каля будынку царквы «Новае жыццё». Менск, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

«Вярхоўны Суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі царквы «Новае жыццё», – напісала «Хрысціянская візія» ў сваім Telegram-канале.

Пасяджэнне Вярхоўнага Суда Беларусі, на якім разглядалася апеляцыйная скарга вернікаў на рашэнне аб ліквідацыі царквы, адбылося раніцай 12 снежня.

Канфлікт вернікаў царквы »Новае жыццё» з уладамі цягнуўся з 2005 года. Акурат тады менскія чыноўнікі прынялі рашэнне выселіць вернікаў з будынку, які яны перарабілі пад царкву з колішняга кароўніка. Вернікі адмовіліся выконваць рашэнне ўладаў і пачалі пратэст.

  • У лістападзе 2020 года вернікі «Новага жыцця» запісалі відэа, у якім асудзілі гвалт сілавікоў і рэпрэсіі ў дачыненні мірных грамадзянаў Беларусі.
  • 17 лютага 2021 года міліцыя і камунальныя службы выкінулі вернікаў царквы на вуліцу. Прыхаджане ладзілі набажэнствы на паркінгу каля забранага будынку. Улады прызналі сходы незаконнымі, вернікаў затрымлівалі і штрафавалі.
  • 14 жніўня 2023 года сілавікі ГУБАЗіКу ўварваліся ў дом пастара Вячаслава Ганчарэнкі, правялі ператрус, а яго самога затрымалі.

20 чэрвеня 2023 года ўлады зруйнавалі будынак царквы «Новае жыццё» ў Менску.

Аналітыка
Царква імя Лукашэнкі. Якім рэлігійным арганізацыям Беларусі падрыхтавацца да ліквідацыі
2023.10.16 18:52

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў