Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала польскага палітыка Дональда Туска, які 11 снежня быў абраны новым прэм’ер-міністрам Польшчы. У віншаванні беларуская лідарка выказала падзяку за дапамогу дэмакратычнай Беларусі і згадала імя палітзняволенага Анджэя Пачобута.
«Спадзяюся на шчыльную супрацу, якая паскорыць дэмакратычныя працэсы ў нашай краіне.
Асабліва важнае для нас вызваленне ўсіх палітвязняў, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута», – гаворыцца ў віншаванні Святланы Ціханоўскай.
Лідарка дэмакратычнай Беларусі выказала ўпэўненасць, што лідарства і здольнасць да стратэгічнага бачання Дональда Туска стануць моцным стымулам для ўмацавання і развіцця беларускіх-польскіх стасункаў.
11 снежня польскі Сейм выказаў вотум недаверу прэмʼер-міністру Матэўшу Маравецкаму. Кандыдатам на пост прэмʼера быў названы лідар Грамадзянскай платформы і былы старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск. За ягонае прызначэнне на пасаду кіраўніка ўраду прагаласавалі 248 дэпутатаў, супраць – 201.
Склад і праграму новага кабінету міністраў Дональд Туск мае прэзентаваць у польскім парламенце 12 снежня. Дональд Туск ужо кіраваў урадам у 2007–2014 гадах.
Зміцер Міраш belsat.eu