Расейскія войскі зноў атакавалі партовую інфраструктуру Украіны


Уначы расейскія войскі атакавалі Украіну 33 беспілотнікамі. 28 былі збітыя, паведамляюць Паветраныя сілы ЗСУ. У Адэскай вобласці ў выніку нападу была пашкоджаная партовая інфраструктура і жылыя дамы, праінфармаваў кіраўнік рэгіянальнай вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр.

Наступствы атакі беспілотнікаў на Адэскую воласць. 12 кастрычніка 2023 года.
Фота: Одеська Обласна Прокуратура / Facebook

Паводле звестак Паветраных сілаў Украіны, дроны-камікадзэ запускалі з тэрыторыі Белгародскай вобласці і акупаванага Крыму. Усяго было 33 беспілотнікі, 28 знішчаныя.

Яны ляцелі ў розных кірунках, паветраную трывогу абвяшчалі ў шасці вобласцях Украіны.

У Адэскай вобласці збілі 10 беспілотнікаў, аднак цалкам адбіць атаку не ўдалося: у Ізмаільскім раёне была пашкоджаная партовая інфраструктура і жылыя дамы. Пацярпела адна асоба, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр.

Hавiны
Расейскія дроны масава атакавалі ўкраінскую СПА, парты і склады са збожжам. Ёсць ахвяры
2023.10.01 09:49

Уначы расейскія войскі атакавалі таксама Херсонскую вобласць, былі пашкоджаныя прыватныя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Загінуў адзін чалавек, яшчэ двое, у тым ліку дзіця, пацярпелі.

Расея ўжо некалькі разоў атакавала партовую інфраструктуру Украіны пасля таго, як у аднабаковым парадку пакінула «збожжавую ўгоду».

Наступствы выбуху беспілотніка ў Белгарадзе. 12 кастрычніка 2023 года.
Фота: Настоящий Гладков / Telegram

Тым часам кіраўнік Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што ўначы ў выніку падзення беспілотніка на ўскраіне Белгараду і выбуху «былі фактычна знішчаныя два жылыя дамы і пашкоджаныя некалькіх жылых дамоў ды аўтамабіляў». Загінулі тры асобы, у тым ліку дзіця. Дзве асобы ў надзвычай цяжкім стане ў рэанімацыі.

Hавiны
Расейскія войскі атакавалі Адэсу. Разбураная партовая інфраструктура
2023.09.25 09:08

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў