У Аб'яднаным пераходным кабінеце заявілі, што пакуль не выявілі ўцечкі інфармацыі з плану «Перамога»


Падчас правярання для вывучэння абставінаў сітуацыі з «ByPol» у Аб’яднаным пераходным кабінеце заявілі, што на гэты момант не выявілі ўцечкі інфармацыі з плану «Перамога».

Матвей Купрейчик, представитель инициативы BYPOL
Мацвей Купрэйчык, былы прадстаўнік «ByPol» і былы старшыня оперупаўнаважаны Упраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Варшава, Польшча. 25 кастрычніка 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«На дадзены момант не выяўлена ўцечкі інфармацыі, якая назапашваецца ў рамках плану «Перамога» і іншых ініцыятываў арганізацыі «ByPol», як не выяўлена і пагрозаў для інфармацыі, якая захоўваецца», – заявілі ў Пераходным кабінеце.

Таксама паведамляецца, што на 12 чэрвеня прызначаная медыяцыя паміж бакамі канфлікту ў прысутнасці кіраўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Нагадаем, 8 чэрвеня ў «ByPol» адбыўся скандал. Кіраўнік «ByPol» Аляксандр Азараў заявіў аб тым, што сацсеткі арганізацыі былі захопленыя. Зрабіў гэта, паводле Азарава, працаўнік «ByPol» Мацвей Купрэйчык. Ён быў сярод некалькіх работнікаў, якія адмовіліся праходзіць паліграф і былі звольненыя. У сваю чаргу, у самім тэлеграм-канале «ByPol» быў апублікаваны допіс, што Аляксандр Азараў не ёсць і ніколі не быў заснавальнікам або кіраўніком «ByPol».

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі, з якім звязаная дзейнасць «ByPol», выступіў з заявай аб пачатку правярання сітуацыі.

Каментар
«Яны не маглі мяне звольніць». Станіслаў Лупаносаў з «ByPol» пракаментаваў раскол у арганізацыі
2023.06.08 23:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў