Зяленскі прапанаваў не захоўваць дзяржтаямніцы Беларусі і скасаваць адпаведнае пагадненне


З ініцыятывы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Вярхоўную Раду ўнесены законапраект аб спыненні дзеяння пагаднення з Беларуссю аб узаемнай абароне дзяржаўных сакрэтаў. Пра гэта паведамляе сайт Вярхоўнай Рады.

Заканадаўчая прапанова прэзідэнта Зяленскага паступіла ў парламент Украіны. Скрыншот старонкі сайту Вярхоўнай Рады: rada.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 12 красавіка ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект аб спыненні дзеяння пагаднення з Беларуссю аб узаемнай абароне дзяржаўных сакрэтаў. Дакумент ужо накіраваны ў парламент і яго перадалі на разгляд кіраўніцтву Рады. Аднак пакуль што тэкст законапраекту не апублікаваны.

Названы законапраект – гэта працяг паэтапнага згортвання адносінаў Украіны з Беларуссю, які пачаўся пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ. Тады Беларусь стала на бок Крамля, дазволіўшы выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападаў.

Ужо ў кастрычніку 2022 года Кабінет Міністраў спыніў дзеянне пагаднення з Беларуссю аб перадухіленні падвойнага падаткаабкладання і ўхілення ад падаткаў, што паскорыла згортванне эканамічных і фінансавых сувязяў з Беларуссю. Акрамя таго, Кіеў 4 красавіка скасаваў дамову аб супрацоўніцтве ў турыстычнай сферы, якае дзейнічала з 2006 года. З лютага 2022 года ўкраінскія ўлады скасавалі больш за 20 дамоваў з Беларуссю. Вядома, што рыхтуецца скасаванне ўзаемнай гарантыі пенсіяў.

 

Каментар
Гэта ўдарыць па простых людзях. Украіна дэнансуе пагадненне з Беларуссю аб пенсіях
2023.04.07 14:29

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў