Былы «McDonald's» у Беларусі можа перайменавацца ў «Мak.by»


Уладальнік закрытых у Беларусі сеткі рэстаранаў «McDonald’s» «КСБ Виктори Рестораны» хоча зарэгістраваць новы таварны знак «Мak.by». Заяўку на рэгістрацыю таварнага знака падалі 5 красавіка.

Скрыншот: ncip.by

Лагатып будзе мець два каляровыя варыянты: адзін – цёмна-зялёны (як і цяперашні «Мы открыты»), другі – шэры.

Усяго пададзелі тры заяўкі ў двух колерах, а таксама заяўка на сам таварны знак «Mak.by». Адна з іх паўтарае колеры надпісаў «Мы открыты», пад якім перазапусцілі сетку пасля сыходу амерыканскай франшызы, адзначае «Reform.by». Яны размешчаныя ў базе звестак Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасці.

У лістападзе мінулага года паведамлялася, што рэстараны «McDonald’s» спыняць працу ў Беларусі 21 лістапада, а з 22 лістапада адчыняцца пад брэндам сеткі «Вкусно – и точка» расейскага прадпрымальніка Аляксандра Говара, які пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне выкупіў амерыканскія рэстараны ў Расеі. Аднак у дзень анансаванага закрыцця рэстараны працягнулі працу, а некаторыя з іх нават вярнулі раней знятыя шыльды. «Наша Ніва» тады распавядала, што «McDonald’s» застаецца ў Беларусі, бо нібыта асабіста Аляксандр Лукашэнка забараніў мяняць франшызу. У лютым рэстараны сталі працаваць пад назвай «Мы открыты».

У Беларусі франшызы ад «McDonald’s» не было, замест яе быў франчайзі «КСБ Виктори Рестораны», які загадваў сеткаю рэстаранаў «McDonald’s». Уласнік – Кайрат Баранбаеў, казах са сваяцкімі сувязямі з Назарбаевым, цяпер на радзіме апынуўся пад следствам. Праз гэта рэстараны «McDonald’s» часова спынялі дзейнасць у Казахстане, але пасля адкрыліся пад назваю «Мы открыты».

Меркаванні
«Мы вас не ведаем». Дык чый жа «McDonald’s»?
2022.12.13 13:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў