Кватэру Валерыя Цапкалы ў Менску выставілі на аўкцыён


Трохпакаёвая кватэра Валерыя Цапкалы з’явілася на электронным аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэнне», дзе прадаецца канфіскаваная маёмасць. Менская кватэра на на вуліцы Чарнышэўскага, 5 выстаўленая на продаж разам з машынамесцам у падземнай стаянцы.

Кватэра Валерыя Цапкалы.
Фота: e-auction.by

Плошча жытла складае 103,7 квадратных метраў. Пачатковы кошт – 358 442 рублёў 20 капеек. Аўкцыён пройдзе 27 лютага.

У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек. У апісанні гаворыцца, што жытло абсталяванае ўбудаванымі шафамі, кандыцыянерам, кухонным гарнітурам, выцяжкай і варачнай панэллю.

У якасці даўжніка пазначаны Цапкала Валерый Вільямавіч.

Апісанне кватэры Валерыя Цапкалы на аўкцыёне. Скрыншот: Белсат

Валерый Цапкала – былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў. Ён спрабаваў высунуцца кандыдатам на прэзідэнта падчас выбараў 2020 года, аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі. У ліпені 2020 года ён пакінуў Беларусь, а да палітычнай барацьбы далучылася ягоная жонка Вераніка Цапкала. Яна ўвайшла ў абʼяднаны штаб разам з Святланай Ціханоўскай і Марыяй Калеснікавай.

У красавіку 2023 года Валерыя Цапкалу завочна пакаралі 17 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Выпадак з маёмасцю Цапкалы не першы. У лютым 2023 года на аўкцыёне зʼявілася кватэра Святланы Ціханоўскай і ейнага мужа Сяргея. Іх кватэру прадалі з трэцяй спробы, бо не адразу знайшліся пакупнікі.

На аўкцыён з маёмасцю Цапкалы звярнулі ўвагу журналісты парталу «Зеркало».

Hавiны
Палітык Валерый Цапкала падаў у суд на Еўракамісію за «ўмацаванне ўлады Лукашэнкі»
2023.09.16 15:51

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў