ФСБ вінаваціць жыхара Калінінграду ў тым, што ён паведамляў СБУ звесткі пра Беларусь і Расею


ФСБ затрымала жыхара Калінінградскай вобласці. Паводле версіі сілавікоў, ён перадаваў Службе бяспекі Украіны звесткі пра сацыяльна-палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі і Расеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Супрацоўнікі ФСБ.
Фота: kp.ru

«Устаноўлена, што падазраваны, дзейнічаючы з асабістай зацікаўленасці, усталяваў супрацу на канфідэнцыйнай аснове з прадстаўніком Службы бяспекі Украіны і ў мэтах выканання злачыннага намеру перадаваў звесткі пра сацыяльна-палітычную і эканамічную абстаноўку ў Расейскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь», – паведамляе ФСБ.

У дачыненні мужчыны завялі крымінальную справу за «супрацу на канфідэнцыйнай аснове з замежнай дзяржавай, міжнароднай альбо замежнай арганізацыяй». Максімальны тэрмін паводле дадзенага артыкулу – да 8 гадоў пазбаўлення волі, а таксама штраф да 1 мільёна расейскіх рублёў (каля 35,1 тысячы беларускіх рублёў).

Hавiны
ФСБ абвінаваціла беларуса ў падрыве цягнікоў з нафтапрадуктамі
2023.12.07 14:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў