Брытанская разведка канстатуе, што страты расейскай арміі ва Украіне рэзка выраслі


Брытанская разведка паведамляе, што Расея за апошнія тыдні панесла значныя страты, якія можна параўнаць толькі са стратамі ў самым пачатку ўварвання.

«За апошнія два тыдні Расея, імаверна, панесла самыя высокі страты з першага тыдня ўварвання ва Украіну», – адзначае брытанская разведка.

У сваіх высновах брытанцы арыентуюцца на статыстыку Генеральнага штабу Украіны. У зводцы падкрэсліваецца, што праверыць украінскую метадалогію Украіны немагчыма, але гэтыя лічбы, хутчэй за ўсё, адлюстроўваюць дакладную тэндэнцыю.

Паводле ўкраінскага боку, цягам апошняга тыдня Расея страчвала ў сярэднім 824 жаўнера штодзень – гэта больш чым у чатыры разы больш, чым сярэднія страты ў чэрвені-ліпені.

«Рост расейскіх стратаў, імаверна, выкліканы цэлым шэрагам фактараў, у тым ліку недахопам падрыхтаванага асабовага складу, каардынацыі і рэсурсаў на фронце – прыкладам гэтага з’яўляюцца Вуглядар і Бахмут», – гаворыцца ў зводцы.

Пры гэтым брытанская выведка адзначае, што страты ЗСУ таксама значныя.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў