У Туркменістане абвешчаны датэрміновыя прэзідэнцкія выбары


Імаверна, прэзідэнт Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў рыхтуе транзіт улады да свайго пераемніка.

Аб правядзенні датэрміновых выбараў раніцай 12 лютага заявіла Цэнтральная выбарчая камісія Туркменістану, паведамляе «Радио Азатлык».

Дата правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў была абвешчаная праз дзень пасля таго, як Бердымухамедаў, выступаючы на ​​пазачарговай сесіі верхняй палаты парламента, намякнуў аб намерах сысці з найвышэйшай дзяржаўнай пасады і даць дарогу «маладым кіраўнікам».

У Туркменістане апошнія некалькі гадоў ходзяць здагадкі аб перадачы ўлады ад прэзідэнта яго сыну Сердару Бердымухамедаву. Сердар Бердымухамедаў, якому ў верасні 2021 года споўнілася 40 гадоў, па канстытуцыі цяпер можа прэтэндаваць на найвышэйшую дзяржаўную пасаду. У лютым 2021 года адбыўся імклівы ўзлёт палітычнай кар’еры Сердара, якога бацька прызначыў віцэ-прэмʼерам і на шэраг іншых ключавых пазіцый ва ўрадзе.

  • Гурбангулы Бердымухамедаў кіруе Туркменістанам са снежня 2006 года, ён узначаліў краіну пасля смерці папярэдняга прэзідэнта Сапармурата Ніязава.
  • Туркменістан лічыцца адной з самых жорсткіх дыктатур у свеце, у дзяржаве існуе культ асобы Гурбангулы Бердымухамедава. Для краіны характэрны татальны ізаляцыянізм і закрытасць.
Hавiны
«Радыё Свабода»: У Туркменістане засталося ўдвая менш жыхароў, чым кажуць улады
2021.07.04 19:30

РР belsat.eu

Стужка навінаў