На «правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў СМІ» ў сталічных медыях (на тэлебачанні і ў газетах), заснаваных Менскім гарвыканкамам, у 2022 годзе пойдзе каля 2,9 мільёнаў долараў з бюджэту, згодна з планам дзяржзакупак.
2,3 мільёны рублёў, ці амаль 909 тысяч долараў, пойдуць на сталічнае тэлебачанне. Падкрэсліваецца, што грошы пойдуць на стварэнне тэлепраграмаў, скіраваных на правядзенне дзяржаўнай палітыкі праз СМІ.
5 мільёнаў рублёў, ці 1,98 мільёнаў долараў, выдаткоўваюцца на стварэнне тэкставых матэрыялаў у газетах «Минский курьер», «Вечерний Минск», на сайце інфармацыйнага агенцтва «Минск-Новости», на старонках дзіцячага часопісу «Качели». Усе гэтыя медыі заснаваныя Менскім гарвыканкамам.
Агулам на дзяржаўныя медыі Менску ў гэтым годзе выдаткуюць больш за 7 мільёнаў рублёў, ці каля 2,9 мільёнаў долараў.
Яшчэ 20 тысяч рублёў з бюджэту пойдуць на падпіску на СМІ і 27 тысяч – на пераклад сайту Менскага гарвыканкаму на англійскую мову.
ГГ, belsat.eu