Расейцы, якім забаронены выезд за мяжу, мусяць здаць замежныя пашпарты


У Расеі з 11 снежня ўступіла ў моц пастанова, згодна з якой расейцы, якім забаронены выезд за мяжу, мусяць здаць замежныя пашпарты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскі пашпарт.
Фота: pexels.com

Паводле расейскага заканадаўства, улады могуць накласці забарону на выезд за мяжу ў прыватнасці на прызыўнікоў, супрацоўнікаў ФСБ, асуджаных і асобаў, якія маюць доступ да дзяржаўнай таямніцы або «звестак асаблівай важнасці».

Аддаць свой пашпарт на захоўванне ўладам трэба цягам пяці працоўных дзён з моманту, як чалавеку стала вядома пра ягоны статус. Інакш дакумент могуць прызнаць несапраўдным. Пашпарт будзе ў органах, якія выдалі яго – МУС або МЗС.

Пасля адмены забароны на паездкі пашпарт можна будзе вярнуць, запоўніўшы адпаведную заяву, гаворыцца ў пастанове ўраду.

Асобы, чыё права на выезд было часова абмежаванае на падставе прызыву на вайсковую або альтэрнатыўную грамадзянскую службу, мусяць будуць дадаткова паказаць вайсковы білет з пацвярджэннем праходжання службы.

У сакавіку газета «Financial Times» са спасылкаю на неназваныя крыніцы паведаміла, што расейскія службы бяспекі адбіраюць пашпарты высокапастаўленых чыноўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных кампаніяў, каб перадухіліць выезд за мяжу.

Hавiны
У Расеі працягнулі ўтрыманне пад вартай Гіркіна-Стралкова. Ён хоча быць прэзідэнтам
2023.12.07 16:22

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў