На 11 снежня сіноптыкі абвесцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі


11 снежня ў нядзелю ў Беларусі моцныя ападкі (снег, па паўднёва-ўсходняй палове мокры снег, дождж), мяцеліца, на дарогах снежныя заносы, галалёд. У многіх раёнах узмацненне ветру, у сувязі з чым Белгідрамет абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Морозы в Беларуси, зима, холод, снег, велосипед, деревня, машина, дорога
У Беларусь прыйшла сапраўдная зіма са снегам. Менская вобласць, Беларусь. 20 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

11 снежня на большай частцы Беларусі чакаецца снег, па паўднёва-ўсходняй палове мокры снег, дождж, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы, галалёд. У многіх раёнах узмацненне паўночна-ўсходняга ветру парывамі да 15-20 м/с. У сувязі з гэтымі складанымі ўмовамі надвор’я сіноптыкі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра 11 снежня ноччу ад нуля да 7-мі марозу, па поўначы Беларусі месцамі да -9-ці са знакам мінус. Днём будзе ад мінус 5-ці на паўночным захадзе да 5-ці градусаў цяпла на паўднёвым усходзе краіны.

12 снежня захаваюцца складаныя ўмовы надворʼя. У многіх раёнах Беларусі надалей снег, мокры снег, дождж. Месцамі чакаюцца моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, галалёд, ноччу ў асобных раёнах мяцеліца. На асобных участках дарог краіны галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу ад нуля да 6-2і марозу, а вось па паўднёвым усходзе краіны будзе ад 1-го да 4-х цяпла. Днём будзе ад 5-ці марозу па захадзе да 7-мі цяпла па ўсходзе.

Hавiны
«Сітуацыя вельмі складаная». Адэса і вобласць засталіся без святла
2022.12.10 23:46

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў