У Магілёве сілавікі затрымалі мужчыну проста ў цырульні


У Магілёве супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі мясцовага жыхара Аркадзя Гуменнікава падчас стрыжкі ў цырульні. Мужчыну вінавацяць у «распаўсюдзе фотаздымкаў БЧБ-сцяга ў сацсетках». Пра затрыманне паведамляе тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.

Здымак з відэа: chistiy_mogilev/Telegram

Згодна з запісам відэакамеры сілавікоў, затрыманне адбылося раніцаю 7 кастрычніка. На відэа можна пабачыць, як некалькі сілавікоў заходзяць у цырульню і затрымліваюць мужчыну, які стрыгся. На наступным кадры яго выводзяць з кайданкамі на руках за спінаю.

Пазней на «пакаянным» відэа Гуменнікаў сказаў, што яго затрыманы, бо «рабіў рэпосты і распаўсюджваў сцяг БЧБ». Таксама апублікаваны акаўнт мужчыны ў сацыяльнай сетцы да і пасля затрымання. Сілавікі паставілі на галоўнае фота чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг замест бел-чырвона-белага з Пагоняй і напісалі, што ён любіць прэзідэнта.

Крыніца: chistiy_mogilev/Telegram

Аўтары канала паведамляюць, што мужчына «неаднаразова прыцягваўся за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях». Цяпер ён у ізалятары часовага ўтрымання.

Аналітыка
У рэпрэсіяў свая логіка, або Чаму для ўладаў Беларусі палітычная бяспека важнейшая за эканоміку
2022.10.11 12:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў