У Беларусі пачалі правяраць Узброеныя сілы


На даручэнне Аляксандра Лукашэнкі з 11 кастрычніка дзяржаўны сакратарыят Савету бяспекі Беларусі правярае Узброеныя сілы краіны. Паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mil.by

Паводле ведамства, правяранне Узброеных сілаў мае комплексны характар і ахоплівае найбольш важныя пытанні гатовасці да выканання задачаў паводле прызначэння:

«Падчас правярання воінскія часткі і падраздзяленні адпрацуюць пытанні прывядзення ў баявую гатовасць, правядзенне маршу, разгортванне ў назначаных раёнах з выкананнем вучэбна-баявых задачаў», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Падчас нарады з сілавікамі і вайскоўцамі 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка расказаў пра дамоўленасці з Уладзімірам Пуціным наконт разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. Ён даручыў прыняць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі: гаворка пра тысячы асобаў. Разгортванне рэгіянальнай групоўкі Лукашэнка абгрунтаваў верагоднасцю нападу, што нібыта рыхтуецца з боку Украіны і краінаў NATO. Таксама ён даручыў Міністэрству абароны і Камітэту дзяржаўнай бяспекі прапрацаваць магчымы комплекс захадаў для кантролю за сітуацыяй і рэагавання на яе.

Hавiны
У Мінабароне распавялі пра задачы рэгіянальнай групоўкі Беларусі і Расеі
2022.10.11 14:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў