Алтар і ікону Божай Маці ў траўні 2021 года вынеслі падчас пажару, які знішчыў дах храма.
Цяпер касцёл накрыты часовым дахам, грошы на які – больш за 1 млн рублёў! – сабралі ўсім светам. Стан храму дазваляе вярнуць у яго галоўную святыню, паведамляе Еўрарадыё.
Касцёл у Будславе загарэўся раніцай 11 траўня. Пажар удалося патушыць, а таксама ўратаваць галоўны скарб святыні – абраз Маці Божай Будслаўскай. Аднак у касцёле цалкам выгарэў і абваліўся дах.
Святыню аднаўляюць у тым ліку за кошт ахвяраванняў і з дапамогаю валанцёраў.