Ноччу 11 верасня 2022 года энергаблок № 6 Запарожскай АЭС цалкам адключылі ад электрасетак. Цяпер спецыялісты вядуць падрыхтоўку да яго астуджэння і пераводу ў халодны стан, паведамляе Энергаатам.
Апошнія тры дні 6-ы энергаблок забяспечваў толькі ўласныя патрэбы атамнай электрастанцыі на крытычна нізкай магутнасці (ад 114 да 140 МВт). Праз абстрэлы расейцаў усе лініі Запарожскай АЭС з украінская энергасістэмай знішчаныя. 10 верасня працаўнікі АЭС змаглі аднавіць адну з лініяў сувязі станцыі з энергасістэмай, што дало магчымасць забяспечваць уласныя патрэбы атамнай электрастанцыі. Але пры гэтым працаўнікі станцыі прынялі рашэнне перавесці энергаблок у найбольш бяспечны стан – халодны перапынак.
У выпадку пашкоджання лініі сувязі з энергасістэмай, рызыка чаго застаецца высокай, для ўласных патрэбаў Запарожскай станцыі будуць працаваць дызель-генератары. Але праца на такім забеспячэнні патрабуе шмат рэсурсаў і высілкаў. якія абмежаваныя.
Атамная электрастанцыя зможа працаваць толькі пасля спынення расейскіх абстрэлаў.
Міжнародная супольнасць, у тым і Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў заклікаюць да спынення баявых дзеянняў паблізу Запарожскай атамнай станцыі.
Алена Аляксандрава belsat.eu