Лукашэнка выказаўся наконт аўтобусаў «МАЗ», якія гарэлі ў Санкт-Пецярбурзе


Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з аўтобусамі беларускай вытворчасці, да якіх узніклі прэтэнзіі ў Санкт-Пецярбурзе, перадае ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка.
Фота: belta.by

«Нашыя аўтобусы вельмі папулярныя. Мы не паспяваем задавальняць патрэбаў. Канкурэнты нас пачынаюць прыдушваць, спасылаючыся на тое, што там пажар у аўтобусе ў Піцеры, яшчэ нечага… Цяпер дзяржаўная камісія працуе. Я скіраваў, каб разабраліся, у чым там пытанне. Жудасная канкурэнцыя, але мы яе вытрываем. Гэта добрыя, якасныя аўтобусы», – сказаў Лукашэнка.

Нагадаем: толькі за перыяд крыху больш за год у адным Санкт-Пецярбурзе згарэлі прынамсі шэсць аўтобусаў беларускай вытворчасці. Пажары адбыліся 26 чэрвеня,  10 чэрвеня і 23 чэрвеня, 13 ліпеня, 5 жніўня, 2 кастрычніка і 3 снежня. Кожны раз абышлося без пацярпелых.

Згарэлы 26 чэрвеня «МАЗ» у Санкт-Пецярбурзе.
Фота: fontanka.ru

Адзначым, што партыю з 50 беларускіх аўтобусаў «МАЗ» экспартавалі ў Санкт-Пецярбург у сакавіку 2022 года.

«Гэта яскравы прыклад практычнай супрацы і таго, як нашыя добрыя сувязі робяць больш простым і камфортным жыццё жыхароў гораду на Няве. У горадзе ўжо курсуюць каля 300 аўтобусаў і 140 тралейбусаў беларускай вытворчасці. Мы ўдзячныя кіраўніцтву Санкт-Пецярбургу за выбар беларускай пасажырскай тэхнікі», – сказаў тады прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Аднак улады расейскага гораду з 2 жніўня прыпынілі эксплуатацыю беларускіх аўтобусаў і вывелі з ужытку 137 беларускіх аўтобусаў. Імавернаю прычынай інцыдэнтаў з беларускімі аўтобусамі папярэдне назвалі негерметычнасць сістэмы гідрапрывода вентылятара. Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык агучыў версію з замыканнем.

Таксама былі выпадкі, калі мазаўскія аўтобусы гарэлі і ў Беларусі. Гэтак, 10 жніўня гарэў «МАЗ» у Слуцку.

Hавiны
У Санкт-Пецярбургу шосты раз за 13 месяцаў згарэў пастаўлены з Беларусі аўтобус МАЗ
2023.06.26 14:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў