За вымпел з Пагоняй арыштавалі кіроўцу-дальнабойніка


Дальнабойніка Аляксандра Каваленку асудзілі да адміністрацыйнага арышту за вымпел з выявай бел-чырвона-белага колеру на панэлі аўтамабіля. Мужчыну абвінавацілі ў правядзенне масавага мерапрыемства, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Kids_emigration_from_Belarus / Instagram

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна прысудзіла 10 содняў арышту кіроўцу грузавіка Аляксандра Каваленку толькі за тое, што ў яго машыне быў вымпел з выявай Пагоні. «Правапарушальнік», паводле суда, зладзіў такім чынам масавае мерапрыемства. Пра вымпел у міліцыю паведамілі з Віцебскай мытні.

Аляксандр Каваленка распавёў, што прыехаў з Латвіі ў Беларусь на пункт пропуску пункт пропуску Грыгораўшчына (Патэрніекі). Ён не ведаў пра вымпел у кабіне і не бачыў яго. Але суддзя нягледзячы на гэта прызнала яго вінаватым паводле ч.1 арт.24.23 КаАП і прызначыла мужчыне арышт. Суд па гэтай справе адбыўся 31 сакавіка, але праваабаронцам пра яго стала вядома толькі цяпер.

Абнаўляецца
Ціханоўская заклікала NATO даць надзею беларусам
2023.07.11 11:36

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў