Вярхоўны Суд разгледзіць справу аб ліквідацыі КХП БНФ


20 ліпеня Вярхоўны Суд разгледзіць справу аб ліквідацыі КХП БНФ. Працэс спынення дзейнасці партыі распачало Міністэрства юстыцыі.

Вярхоўны Суд.
Фота: Белсат

Вярхоўны Суд распачынае разгляд позваў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі палітычных партыяў, якія не прайшлі перарэгістрацыі. Працэдуру перарэгістрацыі арганізацыі абавязаныя былі прайсці паводле новага закону аб палітычных партыях. Згодна з патрабаваннямі, партыі павінныя перадаць у Мінюст пакет дакументаў, сярод якіх і спіс сябраў. Але з увагі на бяспеку сябраў некаторыя партыі адмовіліся выконваць гэтае патрабаванне. У выніку міністэрства накіравала позвы ў суд аб ліквідацыі палітычных арганізацыяў. Улады маюць намер закрыць Беларускую партыю «Зялёныя» і АГП.

20 ліпеня ў Вярхоўным Судзе разгледзяць справу аб ліквідацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

Каментар
Намеснік старшыні АГП Уладзімір Шанцаў: «Рэжым баіцца палітычнай канкурэнцыі»
2023.06.06 00:39

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў