Памёр палітвязень і мастак Алесь Пушкін


Палітвязень і мастак Алесь Пушкін памёр пры нявысветленых абставінах у рэанімацыі ўначы 11 ліпеня. Пра гэта на Facebook паведаміла ягоная жонка. Пазней інфармацыю пацвердзіла і адміністрацыя турмы, дзе яго трымалі.

Мастак Алесь Пушкін.
Фота: Радыё Свабода

11 ліпеня стала вядома пра раптоўную смерць палітзняволенага і вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна. Пра смерць паведаміла на Facebook ягоная жонка Яніна Дземух.

«Сёння ноччу ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», – гаворыцца ў паведамленні.

Пазней аб смерці Алеся Пушкіна ў Twitter напісаў беларускі пісьменнік і праваабаронца Сяржук Сыс.

Затым інфармацыю пацвердзіла і адміністрацыя турмы, дзе адбываў зняволенне Алесь. Паводле выдання «Медиазона», у адказ на тэлефонны званок у турме пацвердзілі факт смерці вязня і параілі звярнуцца ў Гарадзенскую бальніцу хуткай медычнай дапамогі. Аднак на нумары прыёмнага пакою галоўнага доктара бальніцы карэспандэнту выдання адмовіліся назваць месца смерці мастака.

Вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы» (ч. 3 арт. 130 КК). Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам у справе быў Аляксандр Кароль.

Hавiны
Мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гарадзенскую турму. Яго перавялі на турэмны рэжым на паўтара года
2022.12.03 15:44

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Івацэвіцкага раёну Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада 2022 г. пастанавіў перавесці Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на 1,5 года. Неўзабаве палітвязня этапавалі ў турму № 1 у Горадні, дзе яго і трымалі да смерці.

Аналітыка
Пра палітычных вязняў моваю лічбаў. Шокавыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі
2023.05.28 07:00

Гэта далёка не першая смерць палітвязняў, якія адбываюць пакаранні ў калоніях і турмах. Так, 7 траўня ў віцебскай калоніі № 3 памёр палітзняволены блогер з Пінску Мікалай Клімовіч.У лютым 2023 года яго асудзілі да 1 года калоніі за карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку. Такі прысуд вынес суддзя Пінскага раёну і г. Пінску Андрэй Бычыла на прапанову пракурора Іллі Гузарэвіча, нягледзячы на тое, што 61-гадовы Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы, у яго было хворае сэрца.

Аналітыка
Чые смерці ў 2021 годзе звязаныя з палітыкай дзяржаўнага тэрору ў Беларусі
2021.10.13 18:02

У кастрычніку 2021 года, захварэўшы на Акрэсціна на ковід, памерла 57-гадовая Алена Амеліна. Летась 5 студзеня скончыў жыццё самагубствам Дзмітрый Дудойць, які адбываў у Магілёве 2 гады гэтак званай «хіміі».

Гісторыі
«Гэта было забойства». Што сёння вядома ў справе Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі
2023.05.21 14:11

Найгучнейшым выпадкам стала смерць 21 траўня 2021 года актывіста Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі № 17. Дэталі трагедыі не вядомыя дагэтуль. Улады заяўляюць, што ў асуджанага на 5 гадоў мужчыны раптоўна спынілася сэрца. Родныя вязня сумняюцца ў гэтай версіі. На відэа, якое паказалі сілавікі, Ашурак выглядаў знясіленым, але ніякай дапамогі ад адміністрацыі не атрымаў. Калі родным аддалі цела палітвязня, ягоная галава была практычна цалкам забінтаваная.

З удзелам Алеся Пушкіна на «Белсаце» выйшла некалькі дакументальных фільмаў, іх можна паглядзець на YouTube:

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў